Спадчына: Данілевіч Аляксандр Андрэевіч
Аўторак, 20 Снежань 2022 16:30
4 снежня 2022 г. – 145 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Андрэевіча Данілевіча (1877–1949), беларускага педагога, матэматыка, публіцыста
Аляксандр Андрэевіч Данілевіч нарадзіўся 4 снежня 1877 г. у в. Моўчадзь Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1896 г. скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю (Ваўкавыскі павет). Вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце Маскоўскага гарадскога народнага ўніверсітэта імя А. Л. Шаняўскага.